Показаны сообщения с ярлыком Хаданович. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Хаданович. Показать все сообщения

суббота, апреля 03, 2010

Кажа дыму пара:

“Я табе ня пара!”

Дым спытаў: “Чаму ж?
Непатрэбны муж?”

“Ад цябе сьляза ўваччу –
я такога не хачу!”

Кажа пары дым:
“Хто б казаў аб тым!

Ад цябе, гарачай пары,
запацелі акуляры,

нават кавы не заварыш.
Пара дыму – не таварыш!

Чым такая пара, дым
застанецца халастым!”

Андрей Хаданович
"Дым i пара"
2010

четверг, февраля 11, 2010

Я думаю, жанатыя прыдумалі CD:

захоча жонка на канцэрт - пастаў ёй і сядзі.

Затое нежанаты прыдумаў DVD:
захоча дзеўчына ў кіно - дамоў яе вядзі.

Андрей Хаданович
"Прагрэс"
2010

четверг, января 28, 2010

За грымучую славу наступных вякоў,

За высокае племя людзей, —
Я пазбаўлены чары на сьвяце бацькоў
Між вясёлых і годных гасьцей.

Мне на плечы кідаецца век-ваўкарэз,
Але я не ваўчынай крыві:
Лепей футрам сыбірскіх сьнягоў мяне спрэс,
Да гарачага поту, спаві.

Каб ня бачыць, як сьмерць маю пішуць пісцы,
Як забойцу ад жаху трасе.
Хай палярнаю ноччу мне зьзяюць пясцы
Ў першабытнай блакітнай красе.

Там цячэ Енісей і нябёсы ў агні,
І хваіна да зор дастае…
Бо ня воўк па крыві і памру не ў гайні,
Бо мяне толькі роўны заб’е.

Восіп Мандэльштам
1931
перевод
Андрея Хадановича
2009

четверг, ноября 19, 2009